ЦВК прымае дакументы ініцыятыўных груп на мясцовыя выбары да 14 снежня

19/11/2017 - 11:31

Дакументы для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы на выбарах мясцовых Саветаў дэпутатаў неабходна падаць не пазней за 14 снежня. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце ЦВК Беларусі.

Адным са способаў вылучэння кандыдата з’яўляецца збор подпісаў, які можа ажыццяўляцца ініцыятыўнай групай грамадзян (у колькасці ад 3 да 10 чалавек), зарэгістраванай тэрытарыяльнай, акруговай выбарчай камісіяй.

Акрамя таго, кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў мае права вылучаць палітычныя партыі ад імя іх мясцовых арганізацыйных структур, а таксама працоўныя калектывы арганізацый, іх структурных падраздзяленняў, размешчаныя на тэрыторыi адпаведнай выбарчай акругі або мясцовага Савета дэпутатаў.

Тэрміны вылучэння кандыдатаў — з 10 снежня 2017 года па 8 студзеня 2018 года ўключна. Перыяд перадвыбарчай агітацыі працягнецца да 18 лютага. Дэпутатам мясцовага Савета можа быць абраны грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 18 гадоў, калі ён не мае судзімасці і пражывае на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйнай адзінкі або звязаны з ёй праз сваю прафесійную дзейнасць.

Таксама маюць права вылучацца грамадзяне Расіі, якія стала пражываюць на тэрыторыі Беларусі. Мясцовыя выбары прызначаныя на 18 лютага 2018 года.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі