ЦВК не стаў разглядаць прапанову паказваць назіральнікам кожны бюлетэнь

22/07/2020 - 10:54

Цэнтрвыбаркам не стаў разглядаць прапанову паказваць падчас падліку галасоў назіральнікам кожны бюлетэнь. Яе проста не ўключылі ў парадак дня. Пасяджэнне ЦВК прайшло раніцай 22 ліпеня. На ім было вырашана абмежаваць колькасць назіральнікаў на выбарчых участках з-за эпідэміялаічнай сітуацыі і не толькі.

Павел Дзік, член ЦВК з правам дарадчага голасу ад кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, прапанаваў праект пастановы, у якім і згадвалася дэманстрацыя назіральнікам бюлетэняў — каб можна было пабачыць адзнакі, пакінутыя выбарцамі. У такім выпадку не было б сумненняў, што ўсё падлічана правільна. Аднак камісія прапанову не падтрымала.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі