ЦВК: На выбарах у Палату прадстаўнікоў ужо прагаласавалі больш за 67%

11/09/2016 - 16:50

На выбарах у Палату прадстаўнікоў на 18.00 ужо прагаласавалі 67,66% выбаршчыкаў. Найлепшыя вынікі ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях — больш за 74%. У Мінску толькі 56,21%, паведамляе Цэнтрвыбаркам. Выбары адбыліся яшчэ паводле звестак на 14-ю гадзіну, калі было каля 52%.

Як паведамляла Еўрарадыё, за пяць дзён датэрміновага галасавання яўка на выбарах у Палату прадстаўнікоў склала 31,29%. Гэта рэкорд для парламенцкіх выбараў у нашай краіне.

Парламенцкія выбары онлайн: Усё, што вядома на гэты момант

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі