ЦВК Кыргызстана прызнаў несапраўднымі вынікі парламенцкіх выбараў

06/10/2020 - 09:49

Цэнтрвыбаркам Кыргызстана прызнаў вынікі парламенцкіх выбараў несапраўднымі.

Як піша kloop.kg, каардынацыйная рада апазіцыі прапанавал склікаць пазачарговае пасяджэнне дзейнага складу парламента і прыняць на ім адстаўку ўрада. Замест яго прапануецца стварыць кааліцыйны ўрад народнага даверу, куды павінны ўвайсці "прадстаўнікі шырокіх палітычных сілаў".

Вулічныя пратэсты ў Кыргызстане пачаліся пасля парламенцкіх выбараў. Прадстаўнікі васьмі палітычных партыяў не прызналі іх афіцыйныя вынікі. Літаральна за суткі пратэстоўцы захапілі будынак урада, Генпракуратуру, вызвалілі экс-прэзідэнта і экс-прэм'ера. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі