vocabularytoday.com
У анлайн-слоўніку слоў і фраз англамоўнага слэнгу Urban Dictionary ў разгар пандэміі каранавіруса з'явілася новае слова — Covidiot. Кавідыётамі называюць людзей, якія альбо ігнаруюць парады сацыяльна дыстанцыявацца падчас пандэміі і забіваюць на каранцін (тым самым спрыяючы распаўсюджванню COVID-19), альбо скупляюць ў крамах прадукты харчавання і сродкі дэзінфекцыі і індывідуальнай абароны звыш меры (правакуючы паніку і пазбаўляючы іншых людзей магчымасці купіць неабходныя рэчы і прадукты).
Створана новае слова шляхам складання асноў двух слоў — coronavirus, або COVID (каранавірус), і idiot (ідыёт).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.