Ціманоўская адказала, чаму ніхто з алімпійскай зборнай яе не падтрымаў

05/08/2021 - 14:03

Падчас прэс-канферэнцыі Крысціны Ціманоўскай у Варшаве карэспандэнт Еўрарадыё запытаўся, чаму ніхто з алімпійскай зборнай не выказаўся ў падтрымку дзяўчыны.

"Мне вельмі складана адказаць на гэтае пытанне за іх. Магчыма, большасць з іх проста не хоча трапіць у такую сітуацыю, у якую трапіла я. Таму яны робяць усё магчымае, каб засцерагчы сябе ад гэтага", — адказала на гэта лёгкаатлетка. 

Ціманоўская прыляцела ў Варшаву з Токіа 4 жніўня. На Алімпійскіх гульнях яна адмовілася бегчы не сваю дыстанцыю, што выклікала скандал у беларускай камандзе. Дзяўчыну знялі з Гульняў і хацелі адправіць дадому. Аднак у аэрапорце яна звянулася да паліцыі і заявіла, што яе вывозяць сілай. Цяпер справу Ціманоўскай расследуе Міжнародны алімпійскі камітэт.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі