Падчас сустрэчы / t.me/tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская сустрэлася са спікерам і дэпутатамі Сейма Літвы. Адной з галоўных тэм перамоў стала падрыхтоўка да вызвалення беларускіх палітвязняў.
"Літва застаецца адным з найбольш надзейных палітычных сяброў дэмакратычнай Беларусі. Наша галоўная мэта — ператварыць гэтую падтрымку ў яшчэ больш трывалыя і канкрэтныя дзеянні для беларусаў", — заявіла Ціханоўская.
Таксама абмеркавалі праблемы беларусаў у Літве: магчымасць абмену беларускіх правоў кіроўцы на літоўскія, падтрымку дзяцей з інваліднасцю і арганізацыю курсаў літоўскай мовы для беларусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут