15 верасня пачынаецца візіт Святланы Ціханоўскай у Францыю. Яна ўжо паўдзельнічала ў Парыжы ў адкрыцці выставы пра год беларускіх пратэстаў вачыма фотажурналістаў. "Праз фатаграфіі збітых і закатаваных беларусаў я таксама стукаюся ва ўсе дзверы, пераконваючы сусветных палітыкаў у тым, што наша барацьба рэальная і блізкая", — цытуе словы Ціханоўскай яе прэс-служба.
Святлана Ціханоўская наведвае Францыю на запрашэнне міністра замежных спраў гэтай краіны. У яе запланаваныя шматлікія сустрэчы з французскімі палітыкамі, з прадстаўнікамі беларускай дыяспары.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут