Ціханоўская — сілавікам: вы бачылі ўсё, раскажыце пра гвалт!

02/10/2020 - 10:03

Палітык Святлана Ціханоўская звярнулася да беларускіх сілавікоў. Яна просіць іх расказаць пра вядомыя ім выпадкі гвалту супраць мірных пратэстоўцаў. "Вы ведаеце ўсё, што адбываецца,піша Ціханоўская. — ...Гэтыя арышты, збіццё, стральбу і катаванні ніхто з беларусаў не забудзе ўжо ніколі... У вас яшчэ ёсць час дапамагчы беларусам і вярнуць гонар уласнай прафесіі".

Сілавікам прапануецца, захоўваючы бяспеку, расказаць пра вядомыя ім факты. Святлана Ціханоўская падкрэслівае, што "інфармацыю пра ўсе пагрозы жыццю і свабодзе беларусаў" да 5 кастрычніка збіраюць міжнародныя эксперты. "АБСЕ гарантуе ананімнасць", — піша палітык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі