6 ліпеня ў Вільні адбылася сустрэча кіраўніка Еўрапейскага савета Шарля Мішэля і Святланы Ціханоўскай. Мішэль знаходзіцца з візітам у Літве, ён вывучаў сітуацыю з нелегальнай міграцыяй.
Шарль Мішэль напісаў у Twitter, што "ЕС цвёрда падтрымлівае народ Беларусі і будзе працягваць гэта рабіць", а "законны заклік да дэмакратычнай будучыні і павагі асноўных свабодаў і правоў чалавека павінен, нарэшце, быць пачуты".
Ціханоўская распавяла кіраўніку Еўрасавета пра прысуд палітвязню Віктару Бабарыку (14 гадоў зняволення) і пра іншыя суды ў Беларусі, прапанавала варыянт з прадстаўленнем Беларусі на саміце Усходняга партнёрства дэмакратычнымі сіламі, адзначыла важнасць далучэння Украіны да санкцый ЕС. Шарль Мішэль якраз сустракаўся ў Вільні з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут