Ціханоўская пракаментавала крэдыт, які Пуцін паабяцаў Лукашэнку

14/09/2020 - 17:00

Святлана Ціханоўская пракаментавала навіны пра тое, што Уладзімір Пуцін паабяцаў Аляксандру Лукашэнку новы крэдыт.

"У мяне многія просяць даць каментар з нагоды крэдыту, які Пуцін мае намер даць Лукашэнку. Я спадзяюся, што Пуцін разумее, што менавіта Лукашэнка, а не наш народ, павінен будзе аддаваць гэты крэдыт. Мой каментар — гэта зварот да грамадзянаў Расіі: "Дарагія расіяне! Вашымі падаткамі будуць аплачаныя нашы пабоі. Мы ўпэўненыя, што вы гэтага не хацелі б". Агонію Лукашэнкі гэта можа падоўжыць, але перамогі народа прадухіліць не зможа", — перадае словы Ціханоўскай Telegram-канал "Пул Першай".

Як распавядала Еўрарадыё, новы крэдыт на 1,5 мільярда долараў Пуцін паабяцаў выдаць Лукашэнку па выніках перамоваў. Яны прайшлі ў Сочы 14 верасня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі