ЕС гатовы дапамагчы беларусам і прадаставіць вакцыны ад COVID-19. Пра гэта па выніках размовы па відэасувязі з еўракамісарам Оліверам Вархеем заявіла Святлана Ціханоўская. Яны абмеркавалі прадастаўленне нашай краіне мільёна бясплатных еўрапейскіх вакцын. Днямі з просьбай пра гэта да ЕС звярталіся прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі. Вархей заявіў пра распрацоўку пакета эканамічнай дапамогі для нашай краіны.
"Застаецца адзінае пытанне: як даставіць і рэалізаваць гэтыя вакцыны ў Беларусі", — кажа Ціханоўская.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут