Ці здолеюць праваабаронцы дамагчыся свабодных выбараў?

08/08/2019 - 11:53

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пройдуць 17 лістапада. Адпаведны ўказ кіраўнік Беларусі падпісаў 5 жніўня. Фактычна з гэтага дня афіцыйна і пачалася выбарчая кампанія. Адным са складнікаў якой з’яўляецца доўгатэрміновае назіранне за выбарамі.

Ці варта ўжо зараз распачынаць кампанію назірання за выбарамі, калі нават палітычныя партыі асаблівай актыўнасці адносна ўдзелу ў выбарчай кампаніі пакуль не выяўляюць? Ці будуць сёлетнія выбарчая кампанія і кампанія назірання нечым адрознівацца ад папярэдніх? Ці ёсць эфект ад незалежных кампаній назірання за выбарамі ў існуючых умовах арганізацыі выбарчага працэсу?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць каардынатары незалежнай грамадскай кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” — старшыня Беларускага Хельсінскага камітэта Алег Гулак і юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна” Уладзімір Лабковіч.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі