Ці сталі мы больш беларусамі за 10 гадоў працы кампаніі “Будзьма беларусамі!”?

01/10/2018 - 10:07

1 кастрычніка кампаніі “Будзьма беларусамі!” споўнілася дзесяць гадоў. Кампаніі, якая абвясціла мэтай сваёй дзейнасці паглыбленне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў.

За гэтыя дзесяць гадоў кампанія правяла шмат культурніцкіх мерапрыемстваў, ажыццявіла сотні праектаў, але ці сталі мы бліжэйшыя да здзяйснення заяўленай кампаніяй мэты? Якімі перамогамі і якімі паражэннямі адзначаны 10-гадовы шлях кампаніі “Будзьма беларусамі!”? Ці ёсць у беларусаў жаданне паглыбляць сваю нацыянальную ідэнтычнасць? Як ставіцца да дзейнасці кампаніі беларуская дзяржава? Ці адчуваюць удзельнікі “Будзьма беларусамі!” “мяккую беларусізацыю” ў краіне?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць каардынатаркі кампаніі “Будзьма беларусамі!” Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская.

Каардынатаркі кампаніі “Будзьма беларусамі!” Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская на Еўрарадыё.

Слухаць ці спампаваць падкаст эфіра ніжэй.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі