Ці складана быць праваабаронцам у Беларусі? Шчырая размова з “Human Constanta”

31/10/2018 - 12:18

Правы чалавека заўсёды застаюцца актуальным пытаннем для грамадства, і Беларусь — не выключэнне. Маладой, але актыўнай праваабарончай арганізацыі “Human Constanta” сёлета спаўняецца два гады. І калі пачыналася праца з місіі дапамогі бежанцам у Брэсце ў верасні 2016 года, то цяпер праваабаронцы значна пашырылі сваю дзейнасць. Напрыклад, яны прасоўваюць ідэю антыдыскрымінацыі і займаюцца правамі чалавека ў сучасным інфармацыйным грамадстве.

Пра складанасць праваабарончай працы ў нашай краіне, канкурэнцыю з іншымі ініцыятывамі і пра тое, як дапамагчы беларусам абараняць свае правы, у жывым эфіры Еўрарадыё мы паразмаўлялі з юрыстамі-праваабаронцамі Аляксеем Казлюком і Настай Лойкай.
 

На Еўрарадыё - юрысты-праваабаронцы Human Constanta Аляксей Казлюк і Наста Лойка.

Слухаць ці спампаваць падкаст эфіра ніжэй.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі