Чырвоны Крыж у студыі Еўрарадыё

27/06/2019 - 13:34

Усе ведаюць, што ў Беларусі ёсць Чырвоны Крыж. Але чым займаецца гэтае добраахвотнае таварыства? Няшмат хто зможа адказаць на гэтае пытанне. Праца Чырвонага крыжа ціхая і незаўважная. Яго сябры выступаюць з каментарыямі ў СМІ ў асноўным тады, калі ў каго-небудзь з’яўляюцца прэтэнзіі да працы арганізацыі.

Еўрарадыё вырашыла выправіць несправядлівасць. У нашым сённяшнім эфіры першы намеснiк генеральнага сакратара Беларускага таварыства Чырвонага крыжа Iна Лемяшэўская і спецыялiст па камунiкацыях арганізацыі Наталля Ганцieўcкая распавядаюць пра свае асноўныя праекты. Як таварыства збірае сяброўскія ўнёскі? Каму можа дапамагаць, а каму — не? Калі ў вас ёсць пытанні, задавайце іх падчас эфіру!

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі