Чыноўнікі супакойваюць: Беларусь не імпартуе атрутныя яйкі з Еўропы

04/08/2017 - 20:44

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі супакойвае людзей: яйкі з Еўропы ў Беларусь не імпартуюцца. Таксама беларускія яйкі не трапляюць у Еўропу (іх туды не экспартуюць).

Як паведамляла Еўрарадыё, нядаўна ў Нідэрландах, Германіі і Бельгіі канфіскавалі мільёны яек, у якіх утрымліваецца таксічнае рэчыва фіпраніл. Яно шкоднае для здароўя чалавека, асабліва церпяць ныркі і печань.

Беларускія чыноўнікі падкрэсліваюць, што на птушкафабрыках нашай краіны не праводзяць апрацоўку ад насякомых-паразітаў таксічнымі прэпаратамі, інфармуе тэлеканал “Беларусь 1”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі