Чыноўнікі сабатуюць Лукашэнку? Паглядзелі, як часта ён патрабуе навесці парадак

10/07/2023 - 14:32
Нягледзячы на ўсе жалезабетонныя і жорсткія патрабаванні, атрымліваецца суцэльнае бязладдзе / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Аляксандр Лукашэнка зноў даручыў навесці парадак. На гэты раз разглядаючы Магілёў з верталёта.

— Вы самі сябе губіце гэтым захламліваннем, — выказаўся ён аб вытворчых тэрыторыях і будоўлях горада. — Наводзьце парадак. Каб на працягу года ўсё было прыведзена ў адпаведнасць. Мабілізуйце людзей, наводзьце парадак.

Калі паслухаць Лукашэнку, то ў Беларусі куды ні глянь — паўсюль беспарадак. І гэта пры "крэпкім гаспадарніку".

Еўрарадыё ўзгадвае, дзе яшчэ за апошнія гады ён патрабаваў навесці парадак. Калі коратка, то паўсюль!

 

“Праблемы бардака”

У траўні Лукашэнка ўчыніў чыноўнікам разнос за медыцыну. Ён сцвярджае, што дзяржава зрабіла ўсё магчымае, каб яе якасць была на вышыні, але чамусьці няма ні парадку ў медустановах, ні добрай якасці абслугоўвання. Калі нічога не зменіцца, ён пагражаў пракуратурай, а таксама пакінуць усіх без партфеляў.

— Да гэтага часу ёсць недапушчальныя праблемы бардака ў бальніцах, паліклініках, ФАПах: сцены і столі руйнуюцца, дзверы пакасіліся, элементарныя санітарныя правілы не выконваюцца.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін на нарадзе па ахове здароўя / president.gov.by

Танных лекаў, як у Кітаі і Іране, ён таксама ў Беларусі не знайшоў:

— Я чакаю, калі мы тут яшчэ парадак навядзем.

Праблемы знайшліся і ў "гістарычнай праўдзе і аб'ектыўнасці". Справа тут не ў генацыдзе беларускага народа, якім надта заклапочаны генпракурор Андрэй Швед.

Калі дадаць "бязлітасна" (жесточайше), то атрымаецца 34 вынікі / president.gov.by

У сярэднім выходзіць па восем "парадкаў" на год, але дзе парадак, так і няясна. Ці то гаспадарнік так сабе, ці то чыноўнікі амаль 30 гадоў сабатуюць Лукашэнку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі