Чэшскі дальнабойшчык насмерць збіў магілёўскага пенсіянера. Здарэнне адбылося каля вёскі Гародня Магілёўскага раёна. Як паведамляецца ў аператыўнай зводцы МУС, грамадзянін Чэхіі 1959 года нараджэння кіраваў аўтамабілем “Рэно” і здзейсніў наезд на жыхара Магілёва 1948 года нараджэння.
Пацярпелы загінуў. Па факце здарэння праводзіцца праверка.