Чэрапна-мазгавая траўма, адсутнасць святла ды іншыя наступствы стыхіі ў Беларусі

23/02/2020 - 10:05
Прыпынак, які перавярнуў вецер у Мінску / 112.by

У суботу, 22 лютага, моцны вецер (парывы ​​да 18 м / с) перавярнуў прыпынак на вуліцы Адзінцова ў Мінску. Пенсіянерка, якая стаяла побач, атрымала чэрапна-мазгавую траўму. Як паведамляюць у МНС, жанчына шпіталізаваная.

Жыхары Мінскай і Гродзенскай абласцей Беларусі скардзіліся на падзенне дрэў. За мінулыя суткі яны пашкодзілі 4 легкавых аўтамабіля. А ў Гродне драўляны плот зваліўся на машыну на вуліцы Максіма Горкага. Ратавальнікі дапамагаюць разабрацца з наступствамі стыхіі.

Як паведамляюць у ДВА "Белэнерга", на працягу сутак у Беларусі перыядычна знікала святло ў дамах жыхароў 111 населеных пунктах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі