Чэмпіёнам свету па ММА стаў юнак з Маладзечна

09/08/2019 - 14:42

Беларускі хлопец з Маладзечна стаў чэмпіёнам свету па MMA (змяшаных баявых мастацтвах). Глеб Карыцька выступаў у паўцяжкай вазе (да 93 кг) у катэгорыі юнакоў 16-17 гадоў.

Спаборніцтвы адбываліся 3-4 жніўня ў Рыме. 

Карыцька — адзіны прадстаўнік Беларусі, які заваяваў прызавое месца на гэтых спаборніцтвах. 

Як напісаў у Фэйсбуку Міхаіл Румянцаў, "дзяржава не выдаткавала ні капейкі на яго развіццё: усё дзякуючы бацькам і трэнерам, якія вырасцілі ўжо не першага чэмпіёна". 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі