Чэмпіянат свету па хакеі могуць перанесці з Беларусі ў Расію?

20/11/2020 - 08:36
Нацыянальная зборная Беларусі  / hockey.by

Прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазель ляціць у Маскву. Адна з тэм перамоваў з Уладзіславам Траццяком, кіраўніком расійскай хакейнай федэрацыі — перанос беларускіх матчаў Чэмпіянату свету 2021 года ў Маскву, сцвярджае журналіст выдання The Hockey News Раян Кэнэдзі.

"Міжнародная федэрацыя хакея перанясе Чэмпіянат свету з Беларусі ў Маскву. Рэнэ Фазель накіроўваецца ў Расію", — напісаў Кенеди ў сябе ў Twitter. Пры гэтым Латвія захоўвае правы на свае матчы Чэмпіянату.

Між тым віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея Калерва Кумала назваў малаверагодным перанос матчаў Чэмпіянату свету з Мінска ў Маскву.

"Будзе абсурдна, калі Расія атрымае беларускія матчы ЧС-2021", — цытуе Кумала фінскі партал Mtvuutiset.

Па-першае, правядзенне ЧС-2021 у Расіі малаверагодна з-за сітуацыі з каранавірусам. Акрамя таго, нагадаў Кумала, Расія была адзінай краінай, якая адкрыта падтрымала Аляксандра Лукашэнку падчас пратэстаў.

Пытанне, ці можна ў існуючых умовах праводзіць Чэмпіянат свету па хакеі ў Рызе і Мінску, абмяркоўваўся на пасяджэнне савета IIHF 18 лістапада. Пытанне ўзнікла з-за напружанай палітычнай сітуацыі ў Беларусі яшчэ ў жніўні. Сітуацыя пагоршылася пасля таго, як кіраўнік беларускай федэрацыі Дзмітрый Баскаў трапіў у латвійскі "чорны спіс". Узнікла пагроза, што частка зборных проста не паедзе на ЧС у Мінск.

"Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб правесці турнір у заяўленых краінах, але перад гэтым павінны пераканацца, што турнір атрымаецца правесці бяспечна, а пасля гэтага — што гаспадары турніру будуць гатовыя да супрацоўніцтва", — сказаў па выніках пасяджэння 18 лістапада прэзідэнт федэрацыі Фазэль. Канчатковае рашэнне тады не прынялі. Дамовіліся вярнуцца да гэтага пытання яшчэ раз.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі