Чэхія спыняе выдачу віз грамадзянам Беларусі

03/03/2022 - 16:23

Чэхія спыняе выдачу віз грамадзянам Беларусі. Адпаведнае рашэнне прыняў урад краіны. Яно пачне дзейнічаць з 5 сакавіка. Выключэнне для беларускіх грамадзян — “выпадкі гуманітарнага характару”. Таксама новаўвядзенне не закране беларусаў, якія ўжо маюць від на жыхарства ў Чэхіі.

Прычынай спынення выдачы віз называецца агрэсія Расіі супраць Украіны і ўдзел у ёй Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі