Чатыры чалавекі загінулі пры крушэнні прыватнага самалёта ў Крыме

05/11/2015 - 10:36

4 лістапада ля ў раёне гары Клеменцева непадалёк ад населенага пункта Кактэбель ўпаў лёгкаматорны самалёт маркі Cessna, паведамляе мясцовае МНС.

Да месца здарэння неадкладна былі накіраваныя службы экстранага рэагавання: 39 чалавек і 12 адзінак тэхнікі. На месцы крушэння знойдзеныя целы чатырох чалавек: адна жанчына і трое мужчын.

Паводле папярэдней інфармацыі палёт не быў узгоднены са спецыяльнымі службамі, паведамляюць расійскія інфармацыйныя агенцтвы.

Фота: avia.pro

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі