Час слухаць сілавікоў: як дэпутаты галасавалі за ўзмацненне жорсткасці прызыву

26/06/2019 - 13:56
БелТА

26 чэрвеня Палата прадстаўнікоў у першым чытанні прыняла праект закона аб узмацненні жорсткасці прызыву ў беларускае войска. Прадстаўляючы дакумент дэпутатам, міністр абароны Андрэй Раўкоў заявіў, што ў краіне існуе шмат абставін, якія вызваляюць грамадзян прызыўнога ўзросту ад службы ў войску. У выніку ўзброеныя сілы сутыкнуліся з вострым недахопам прызыўнікоў.

"Па колькасці катэгорый грамадзян, якія не прызываюцца на ваенную службу, а гэта 76 катэгорый у нашай краіне, Беларусь абагнала не толькі краіны постсавецкай прасторы, але і краіны далёкага замежжа", — сцвярджае Раўкоў.

У выпадку прыняцця праекта закона армія атрымае 1,5-2 тысячы дадатковых прызыўнікоў у вясновы прызыў і да 3 тысяч — у восеньскі. Андрэй Раўкоў адзначае, што гэта малы працэнт ад агульнай колькасці прызыўнікоў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі