Чарговы “Цуд на Каляды” - рок-версія ад Памідорава і гурта Trubetskoy

21/12/2015 - 13:54

Аляксандр Памідораў разам з гуртом Trubetskoy запісалі рок-версію “Цуда на Каляды”. Яна прагучыць у святочным навагоднім эфіры на тэлеканале Белсат і адкрые спецпраект тэлеканала і сайта Tuzin.fm — “Новае пакаленне на Новы год”.

Нядаўна Памідораў прэзентаваў на Еўрарадыё сінгл “Вясёлых святаў” з двух трэкаў — перапрацаваны хіт “Цуд на Каляды” і новая песня “Вясёлых святаў”.

“Цуд на Каляды” выйшаў у межах праекта “Святы вечар” напрыканцы 1999 года.

Фота: фота Сяргея Балая з сайта Tuzin.fm

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі