Чарговую цыгарэтную кантрабанду з Беларусі выявілі ў Латвіі

24/08/2021 - 11:18

У Латвіі знайшлі 3,5 мільёна кантрабандных цыгарэт з Беларусі, піша delfi.lv. Яны былі замураваныя ў арбалітавыя блокі і знаходзіліся ў ангары ў Рыжскім раёне.

Усе цыгарэты — вытворчасці Гродзенскай фабрыкі "Нёман". Таксама ў ангары знайшлі 1,8 грама марыхуаны, іншыя наркотыкі, шпрыцы і грошы. Паліцыя затрымала трох чалавек.

Кантрабандныя беларускія цыгарэты ў Латвіі / delfi.lv

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі