Чарговая стральба ў ЗША, рабочы забіў 3 чалавек, 14 параніў

26/02/2016 - 09:10

Чарговая стральба ў ЗША. Рабочы завода па вытворчасці газонакасілак у Канзасе 38-гадовы Седрык Форд забіў трох чалавек (ахвяраў можа быць і больш), 14 параніў, пасля чаго яго застрэліла паліцыя. Улады не разглядаюць гэтае здарэнне, як тэракт, інфармуе ВВС.

Спачатку ўзброены мужчына застрэліў жанчыну на паркоўцы каля завода (па іншых звестках, ён пачаў страляць у людзей яшчэ па дарозе на працу). Пасля ён заехаў на аўтамабілі на тэрыторыю прадпрыемства і працягнуў стральбу, нават не выходзячы з легкавіка. Аднаму з рабочых пашанцавала — зламыснік хацеў стрэліць у яго з пісталета, але скончыліся патроны. Пакуль ён даставаў іншы пісталет, мужчына ўцёк.

Па некаторых звестках, стралок меў крымінальнае мінулае. Ён змяшчаў у сацсетках свае здымкі, на якіх пазіраваў са зброяй. Вядома, што мужчына не быў жанаты, але ў яго засталіся двое малых дзяцей.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі