На Гомельшчыне будуюць новы вайсковы палігон і чыгунку да яго

25/08/2026 - 10:19

Вайсковая тэхніка на чыгунцы, ілюстрацыйнае фота / gov.kz

Каля чыгуначнай станцыі Якімаўка ў Рэчыцкім раёне Гомельшчыны будуюць новы вайсковы палігон. Да яго пракладаюь чыгуначную ветку і асобную платформу, піша Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі.

Чыгуначная ветка ад станцыі Якімаўка будзе працягласцю 1,24 км. Яна стане шляхам неагульнага карыстання. Гэтая ветка разлічаная на саставы да 60 вагонаў. Эшалон зможа цалкам прайсці на агароджаную тэрыторыю палігона, не займаючы шляхі на станцыі Якімаўка.

Паводле звестак чыгуначнікаў, там будуецца вайсковы пагрузачна-разгрузны комплекс з высокай платформай, трыма бакавымі і адной кантавой рампай для колавай і гусенічнай тэхнікі. Таксама на гэтай ветцы прадугледжаная асобная радыёсувязь для вайсковых эшалонаў.

Плануецца, што аб'ект зойме 11,15 га, для чаго высекуць больш за 9000 дрэваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі