Чаму з-за скаргі Курэйчыка не будзе фільма "Радзіва "Прудок"

13/07/2020 - 10:33

На выхадных прагрымела навіна: Мінкульт адмовіўся здымаць экранізацыі кніг "Радзіва "Прудок" Горвата і "Сфагнум" Марціновіча. Карціны былі замоўлены міністэрствам у студый "Першай КінаВідэаКампаніі" і "Дэмарш-фільм" у выніку конкурсу кінапраектаў. Беларусы вельмі ўзрадаваліся, што "Радзіва "Прудок" можна будзе паглядзець, але выявілася, што рана.

А ўся рэч — у скарзе кампаніі сцэнарыста і рэжысёра Андрэя Курэйчыка і Тэлевізійнага прадзюсарскага цэнтра на вынікі тэндара дзяржзакупак у Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Бо, паводле Курэйчыка, цана лотаў, якія абвяшчае Мінкульт, у разы перавышае рэальныя рынкавыя цэны на вытворчасць кіно ў Беларусі і кампаніі, якія выйграюць тэндары, проста распілоўваюць грошы.

У выніку кінасупольнасць падзялілася на два лагеры: адны падтрымліваюць Курэйчыка, другія стаяць на баку пацярпелых рэжысёраў і праектаў, якія абяцалі стаць сапраўды цікавымі. Што можа прымусіць Мінкульт усё ж вярнуцца да ідэі працягнуць працу над экранізацыяй кніг Горвата і Марціновіча, ці справядлівыя прэтэнзіі Курэйчыка і як можна змяніць правілы конкурсу, каб яны задавальнялі ўсе бакі? Пра гэта ды іншае размаўляем з кінакрытыкам Тарасам Тарналіцкім і прадзюсарам і намеснікам дырэктара Майстэрні сацыяльнага кіно Канстанцінам Вараб'ём.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі