Чалы: Не думаю, што курс рубля значна знізіцца

21/06/2017 - 11:56

Рост курса долара выкліканы тым, што кошты на нафту пайшлі наніз. Але такога падзення коштаў, як пару гадоў таму, ужо не будзе, мяркуе эканаміст Сяргей Чалы.  

Курс долара ў Беларусі апошнія дні пастаянна расце. Ён ужо дасягнуў трохмесячнага максімуму. Асноўная прычына — зніжэнне сусветных коштаў на нафту. Напрыклад, падчас таргоў на біржы ICE кошт барэля нефти марки Brent у сераду зніжаўся до $45,45, што на $0,57 ніжэй за ўзровень закрыцця папярэдніх таргоў. 

У каментары Еўрарадыё эканаміст Сяргей Чалы выказаў меркаванне, што падобнае зніжэнне коштаў на нафту працягнецца не вельмі доўга. 

Чалы: "Ужо даволі доўга — год-паўтара кошт знаходзіцца ў вузкім калідоры: зблізу ад ніжняга дыяпазону прыкладна цяперашняга кошту і прыкладна да 57 долараў за барэль. Калі мы знаходзімся каля ніжняй мяжы, то я не думаю, што адсюль будзе яшчэ шмат ніжэй".

Эканаміст падкрэслівае, што цяпер няма такіх умоваў для вялікага падзення коштаў на нафту, якое назіралася пару гадоў таму. 

Разам з тым ён мяркуе, што курс расійскага рубля яшчэ будзе паніжацца, што адпаведна паўплывае і на беларускую валюту:

Чалы: "Ён будзе слабець. Мяркуючы па ўсім, там асноўны фактар, звязаны з тым, што даволі шмат эканамічных інтарэсаў незадаволеныя былі ўмацаваннем расійскага рубля да долара. І ёсць нейкі такі кансэнсус, што паступова трэба расійскі рубель аслабляць"

Беларусь жа, па словах эканаміста, стараецца арыентавацца на стабільныя суадносіны з расійскім рублём, каб не страціць экспарт у Расію.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі