Цэны на аўтамабільнае паліва знізяцца сёлета шосты раз

10/04/2023 - 16:16
Цэны на бензін зноў знізіліся на 1 капейку / Еўрарадыё

У Беларусі зноў патаннее паліва. Тэндэнцыя “мінус 1 капейка за тыдзень” захавалася.

Ад 11 красавіка дзяржаўны канцэрн "Белнафтахім" вызначыў наступныя цэны:

АІ-92 — 2 рублі 30 капеек;
АІ-95 — 2 рублі 40 капеек;
АІ-98 — 2 рублі 62 капейкі;
дызельнае паліва — 2 рублі 40 капеек.

Гэта шостае паніжэнне цэн на бензін за гэтую вясну. Папярэдняя змена цэн адбылася тыдзень таму.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі