Царква "Новае жыццё" ўжо чатыры месяцы праводзіць сходы на вуліцы

22/06/2021 - 09:40
Набажэнства пад пякучым сонцам

Царква "Новае жыццё" ў Мінску ўжо чатыры месяцы праводзіць свае набажэнствы на вуліцы — на аўтастаянцы побач з будынкам, адкуль іх выселілі ўлады. У мінулую нядзелю адбыўся ўжо 18-ы сход: вернікі сабраліся пад пякучым сонцам. Парасоны, саламяныя капелюшы і прыхаджане, якія хаваюцца ў цені сваёй былой царквы, — цяпер так выглядаюць іх набажэнствы.

17 лютага судовыя выканаўцы ў суправаджэнні супрацоўнікаў міліцыі ўвайшлі ў будынак царквы "Новае жыццё" пад пагрозай узлому дзвярэй. У царкве было каля 50 вернікаў. Іх выгналі з будынка, пагражаючы адправіць на "суткі".

Выселіць суполку хрысціян поўнага Евангелля з будынка на вуліцы Кавалёва ў Мінску сталічныя ўлады спрабуюць з 2005 года. У 2006-м вернікі ладзілі пост-галадоўку. У выніку акцыі мінскія ўлады пакінулі "Новае жыццё" ў старым будынку.

Пасля выбараў 2020 года пастар царквы Вячаслаў Ганчарэнка асудзіў гвалт сілавікоў на беларускіх вуліцах і заклікаў улады пакаяцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі