Знакаміты нарвежскі біятланіст Уле Эйнар Б'ёрндален на прэс-канферэнцыі 3 красавіка заявіў пра завяршэнне спартовай кар'еры, паведамляюць спартовыя СМІ.
Васьміразовы алімпійскі чэмпіён прызнаўся, што з задавальненнем выступаў бы яшчэ некалькі гадоў. Аднак дактары і сям'я параілі яму пакінуць вялікі спорт.
Б'ёрндален таксама сказаў, што падчас летняй падрыхтоўкі ў яго былі два прыступы мігацельнай арытміі, яшчэ адзін быў на пачатку сезона-2017/18. Праблемы ўзнікалі не падчас трэніровак, таму біятланіст меркаваў, што можа працягваць падрыхтоўку да гонак.