Былы футбаліст БАТЭ прадае дом пад Мінскам за $825 тысяч

29/07/2019 - 12:49

Былы футбаліст БАТЭ і нацыянальнай зборнай Беларусі Аляксандр Юрэвіч прадае дом пад Мінскам за $825 тысяч. Ён знаходзіцца ў вёсцы Лапаровічы на беразе Мінскага мора. Плошча дома, пабудаванага ў 2014-м, складае 238 квадратных метраў, інфармуе TUT.by.

Аляксандр Юрэвіч выступаў за БАТЭ ў 2008-2013 гадах. Гэта быў час, калі каманда ўпершыню прабілася ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў, абыграла мюнхенскую "Баварыю". У 2014-2017 гадах Юрэвіч выступаў за салігорскі "Шахцёр", цяпер — трэнер гэтай каманды. 8 жніўня яму споўніцца 40 гадоў.

Аляксандр Юрэвіч / fcbate.by/

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі