Турма, ілюстрацыйнае фота / sb.by
У чэрвені ў Беларусі затрымалі і ўзялі пад варту літоўскага бізнесоўца, які кіраваў адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў па перапрацоўцы драўніны, паведамляе LRT.
Вітаўтас Сланкаўскас быў кіраўніком унутранага аўдыту ў кампаніі з аўстрыйскім капіталам "HS Belacon" у Беларусі. Раней ён тры гады ўзначальваў гэтую кампанію.
У МЗС Літвы журналістам пацвердзілі, што літоўская амбасада ў Беларусі ведае пра затрыманне. Больш падрабязнай інфармацыі міністэрства не дае, спасылаючыся на павагу да прыватнага жыцця.
Паводле звестак LRT, літоўскаму прадпрымальніку інкрымінуюць пастаўкі бракаваных дэталяў у Расію і Беларусь. Як вядома, за дрэваапрацоўкай у Беларусі сочыць Аляксандр Лукашэнка, а многія прадпрыемствы ўжо былі забраныя дзяржавай.
МЗС Літвы чарговы раз настойліва рэкамендуе сваім суграмадзянам не ездзіць у Беларусь, а тым, хто цяпер знаходзіцца ў краіне, — неадкладна пакінуць яе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут