Брытанская разведка: Расія спрабуе паказаць армію Беларусі як антынатаўскую

11/08/2023 - 13:49

Вучэнні ў Беларусі / Міністэрства абароны РБ

Расія імкнецца прадставіць беларускае войска як апанента NATO, мяркуюць у разведцы брытанскага Міністэрства абароны. Так у ведамстве пракаментавалі вучэнні на мяжы Беларусі з Польшчай і Літвой, якія пачаліся 7 жніўня.

У Мінабароны Брытаніі сумняваюцца, што 6-я асобная механізаваная брыгада, задзейнічаная ў вучэннях, прайшла разгортванне і ўжо цяпер баяздольная.

Там мяркуюць, што гэтыя вучэнні — частка трэніровачнага цыклу. Аднак не адмаўляюць, што ў іх можа быць задзейнічаная невялікая колькасць наймітаў ПВК Вагнера.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі