Брэсцкія вайскоўцы працягваюць адпрацоўваць дэсантаванне з самалёта

30/03/2023 - 15:21
Дэсантаванне / t.me/modmilby/

Брэсцкія вайскоўцы працягваюць адпрацоўваць дэсантаванне з самалёта. Чарговая трэніроўка прайшла на Брэсцкім палігоне. У ёй удзельнічалі байцы 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады. Яны дэсантаваліся з самалёта Іл-76МД з вышыні 600 метраў "са штатным узбраеннем і экіпіроўкай", паведамляе прэс-служба Мінабароны РБ.

Вайскоўцы з 38-й брыгады працягваюць трэніроўкі з дэсантаваннем з самалёта, нягледзячы на тое, што падчас вайны ва Украіне падобных дэсантаў не было, яны ўжо ў мінулым.

t.me/modmilby/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі