Брэсцкія пранкеры "ажывілі" манекен героя-палюбоўніка Георгія (відэа)

15/02/2019 - 05:57

У Дзень закаханых, 14 лютага, брэсцкія пранкеры пажартавалі з гараджан, "ажывіўшы" манекен героя-палюбоўніка Георгія, які стаіць на другім паверсе будынка на вуліцы Дзяржынскага.

Відэа гэтай акцыі яны выклалі ў інтэрнэт. Як бачна па відэароліку, рэакцыя мінакоў была пераважна пазітыўнай. Хаця адна дзяўчына ўсё ж кінула ў жартаўніка сумку. 

Фігура Георгія з'явілася на акне другога паверха офіса брэсцкага "Бюро святаў" у студзені 2015 года, адзначае tut.by. Згодна з легендай, на пачатку ХХ стагоддзя ў гэтым доме пражывала сям'я Вуйчыкаў — капітан польскага войска і яго жонка, якая была маладзей за мужа на 20 гадоў. У яе быў палюбоўнік Георгій, які лазіў да каханкі па вадасцёкавай трубе, пакуль муж спаў на першым паверсе. Калі муж даведаўся пра каханка, то падпільнаваў яго і стрэліў у сэрца. А маладая жонка на наступны дзень прыняла атруту.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі