Брэсцкія мытнікі затрымалі кантрабанду нямецкага сталовага посуду

14/07/2019 - 09:57

Супрацоўнікі Брэсцкай мытні затрымалі нелегальную партыю нямецкага сталовага посуду, які везлі пад выглядам тавару для асабістага карыстання без патрэбнага дэкларавання. Паводле інфармацыі з сайта рэгіянальнай мытні, падчас правядзення спецмерапрыемства каля беларуска-польскай мяжы кантрабанду знайшлі ў мікрааўтобусе Ford, за рулём якога быў грамадзянін Францыі.

У машыне было болей за 350 адзінак сталовага посуду, кошт якога ацэньваюць у 40 тысяч рублёў. Яго увезлі розныя грамадзяне з тэрыторыі Еўрасаюза —  дробнымі партыямі, нібыта для сябе. Пасля перасячэння мяжы яны ўжо ў Брэсце перадалі тавар 37-гадоваму мужчыне, кіроўцу мікрааўтобуса. Так спрабавалі пазбегнуць дэкларавання і мытных плацяжоў.

Посуд канфіскавалі, на кіроўцу завялі адміністратыўную справу.

Разам з кіроўцам у салоне транспартнага сродку была грамадзянка Расіі, у якой знайшлі лекавы сродак з утрыманнем псіхатропу —  фалькадыну. Па гэтым факце праводзяць праверку.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі