Брэсцкае "Дынама" перамагло ў гасцях БАТЭ, Павел Сядзько забіў гол-прыгажун

26/07/2021 - 06:02

Брэсцкае "Дынама" перамагло ў гасцях БАТЭ — 2:0. Гэта быў матч 17-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Галы забілі Павел Сядзько (70-я хвіліна, у яго атрымаўся гол-прыгажун) і Вадзім Мілюцін (73-я, гэта быў яго другі матч за каманду). З 26-й хвіліны БАТЭ гуляў у меншасці — за другую жоўтую картку быў выдалены Мікалай Сігневіч.

Барысаўчане страцілі важныя ачкі ў пагоні за салігорскім "Шахцёрам". У выпадку перамогі яны маглі б часова ачоліць турнірную табліцу.

Іншыя матчы тура: "Нёман" — "Слуцк" — 1:0, "Дынама" (Мінск) — "Віцебск" — 3:1, "Рух" — "Мінск" — 1:0, "Смаргонь" — "Іслач" — 1:2.

Лідыруе "Шахцёр" — 40 ачкоў і тры матчы ў запасе, у БАТЭ — 39 ачкоў.

Дынамаўцы святкуюць перамогу / vk.com/dynamobrest

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі