Брэндаваныя навагоднія цягнікі сталі ездзіць у мінскім метро — фота

16/12/2023 - 08:31

Минский метрополитен / https://t.me/minskoemetro

Мінскі метрапалітэн запусціў святочныя цягнікі. Некаторыя саставы брэндаваны ў пераднавагодняй стылістыцы і ўсярэдзіне, і звонку. Такія цягнікі будуць курсаваць па абедзвюх лініям.

Галоўны герой навагодняга сюжэта — персанаж Метрович. Ён замяняе ў метрапалітэне Дзеда Мароза і выяўлены з мяшком з падарункамі.

Мінскі метрапалітэн / t.me/minskoemetro

Вокны размаляваны навагоднімі шарамі. А на саміх шарах выяўленыя вядомыя месцы Мінска — прыкладам, Белдзяржцырк, Тэатр оперы і балета і Нацыянальная бібліятэка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі