Бранскі Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь 20 тон сухога малака

29/11/2016 - 04:49

Бранскія спецыялісты Рассельгаснагляду не прапусцілі праз пункт "Красный Камень" 20 тон сухога малака, якое везлі з Беларусі. Адпраўшчыкам грузу значыўся Клецкі філіял ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат". Як паведамляе прэс-служба расійскага ведамства, перавозка тавар была забароненая, "па прычыне немагчымасці ідэнтыфікацыі грузу па суправаджальных дакументах"

Інспектары Рассельгаснагляду пры аглядзе даступнай часткі грузу не змаглі знайсці маркіровачных этыкетак. Груз быў вернуты ў Беларусь.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі