Браканьер пры затрыманні хацеў "падставіць" выпадковага спадарожніка

15/04/2017 - 15:01

Вынаходлівы рэчыцкі браканьер пры затрыманні спрабаваў перакінуць віну свайго выпадковага спадарожніка. Пра гэтую гісторыю агенцтву БЕЛТА распавялі ў прэс-службе Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Інспектары ДАІ ў Рэчыцкім раёне спынілі для праверкі аўтамабіль "Мерсэдэс", якім кіраваў жыхар аграгарадка Перасвятое. У багажніку аўто яны выявілі сумкі з мясам. У салона машыны даішнікі знайшлі чатыры гільзы да гладкаствольнай стрэльбы. Яны выказалі меркаванне, што ў сумках перавозіцца незаконна здабытая дзічына, і выклікалі супрацоўнікаў Гомельскай ахоўнай інспекцыі.

Ктроўца аўтамабіля заявіў, што сумкі з мясам належаць пасажыру — выпадковаму спадарожніку з Рэчыцы, якога ён пагадзіўся падвезці. Пасажыр казаў, што сеў у аўто з пустымі рукамі. Каб давесці сваю невінаватасць да браканьерства мужчына добраахвотна здаў на экспертызу верхнюю вопратку і абутак.

На наступны дзень кіроўца з'явіўся з павіннай. Ён прызнаўся, што падстрэліў казулю з нелегальнай зброі. Ён паказаў, дзе забіў жывёлу і дзе схаваў зброю. 

Прычыненую шкоду ў памеры 2,7 тысяч рублёў браканьер кампенсаваў ў той жа дзень. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі