БПС-Ашчадбанк перавёў на "аддалёнку" 80% супрацоўнікаў галаўнога офіса

07/04/2020 - 09:13

80% супрацоўнікаў галаўнога офіса БПС-Ашчадбанку пераведзеныя на аддаленую працу."Пасля таго, як тэст аднаго з супрацоўнікаў цэнтральнага апарата паказаў станоўчы вынік на каранавірус, дванаццаць супрацоўнікаў адпраўленыя на бальнічнае лячэнне", — перадае TUT.by паведамленне банка. 

Як даведаліся СМІ, у мінулыя выходныя памёр 51-гадовы кіроўца банка. У банку кажуць, што мужчына не кантактаваў з кліентамі, але меў зносіны з калегамі. Супрацоўнікаў, якія ўваходзяць у кантактную групу, ізалявалі і ўзялі пад нагляд. На ёння вядома, што лячэнне ад каранавіруса праходзяць 11 супрацоўнікаў цэнтральнага апарата. 

У банку дадаюць, што адмовіліся ад любых дзелавых паездак, рух па-за офісамі зведзены да мінімуму, а нарады і сустрэчы праводзяцца ў фармаце відэаканферэнцый. "У памяшканнях штодня праводзіцца ўборка з выкарыстаннем дэзінфекцыйных сродкаў. Спецыяльным сродкам апрацоўваюцца паверхні: парэнчы, поручні, кнопкі ліфтаў, дзвярныя і аконныя ручкі. Для ўсіх даступныя діспенсеры з антысептыкам", — кажуць у БПС-Ашчадбанку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі