Бойка рысі і ваўка ў Налібоцкай пушчы трапіла на фота

18/04/2019 - 19:03

Бойка рысі і ваўка ў Налібоцкай пушчы трапіла на фота. Пра яе інфармуе сайт nalibokiforest.info. Здарэнне адбылося ва ўрочышчы Ялоўка ўвечары 13 сакавіка. Дарослы самец ваўка раптоўна атакаваў дарослага самца рысі. Некалькі дзясяткаў секунд яны стаялі ў агрэсіўных позах. Сама бойка працягвалася 8 секунд. Сапернік разарваў ваўку жывот. Воўк уцёк, але праз шэсць хвілін вярнуўся на месца бойкі. Пазней ён памёр ад атрыманых ранаў.

Выпадкі, калі рысь перамагае дарослага ваўка, даволі рэдкія.

nalibokiforest.info
nalibokiforest.info

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі