Першы візіт брытанскага прэм'ер-міністра Борыса Джонсана ў Францыю адзначыўся скандалам. Падчас сустрэчы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам Джонсан паклаў нагу на кававы столік.
Відэа гэтага інцыдэнту выклаў у сацсеткі журналіст канала SkyNews. Фатограф Reuters таксама зафіксаваў дзіўны ўчынак брытанскага палітыка
Журналіст SkyNews выказаў меркаванне, што Макрон пажартаваў, быццам столік можа стаць неблагой падстаўкай для ног, а Джонсан у адказ прадэманстраваў гэта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.