Больш за 200 чалавек звярнуліся па дапамогу да медыкаў, калі пацярпелі ад воблака невядомага газу на паўднёвым узбярэжжы Вялікабрытаніі, перадаюць інфармагенцтвы.
Здарэнне адбылося ў графстве Усходні Сасэкс. Людзі скардзіліся медыкам на рэзь у вачах і горле, праблемы з дыханнем. Паводле апошніх звестак, шпіталізацыя не спатрэбілася нікому.
Прычына з'яўлення воблака высвятляецца. Само воблака невядомага газу прыйшло з боку мора. Паводле некаторых версіяў, гэта быў хлор. Для наведвальнікаў пляжу была абвешчаная экстраная эвакуацыя.