Больш за 1000 новых выпадкаў СНІДу зарэгістравана ў Беларусі сёлета

16/09/2021 - 08:38

За студзень-жнівень 2021 года ў Беларусі зарэгістравана 1013 новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Паказчык захворвання — 10,83 выпадку на 100 тысяч насельніцтва. Гэта прыкладна адпавядае такому ж перыяду 2020 года (10,73 выпадку на 100 тысяч насельніцтва).

Больш за ўсё новых выпадкаў сёлета зафіксавана ў Гомельскай вобласці — 276. Потым ідуць Мінская вобласць (186) і Мінск (269). У Магілёўскай вобласці выяўлена 107 выпадкаў, Брэсцкай — 75, Віцебскай — 62, Гродзенскай — 38.

Асноўная доля людзей, у якіх упершыню выяўляюць вірус, — асобы пасля 30 гадоў: яны складаюць 84,2% з ліку зарэгістраваных сёлета выпадкаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі