Больш за 1000 навукоўцаў патрабуюць спыніць гвалт супраць мірных грамадзян

13/08/2020 - 14:15

Больш за 1000 беларускіх навукоўцаў патрабуюць спыніць гвалт супраць мірных грамадзян, а таксама вызваліць усіх затрыманых і палітзняволеных. Яны падпісалі зварот да кіраўніцтва краіны. У ім яны выказваюць абурэнне дзеяннямі сілавікоў супраць людзей (выкарыстаннем спецсродкаў), патрабуюць незалежнага расследавання "кожнага акта жорсткасці і гвалту з боку сілавых структур". Таксама навукоўцы патрабуюць не дапускаць больш адключэння інтэрнэту, "слоў нянавісці" ў СМІ і ў дачыненні да сілавых структур, і да пратэстоўцаў. Яны падкрэсліваюць, што не давяраюць аб'яўленым папярэднім вынікам прэзідэнцкіх выбараў.

Вялізны спіс падпісантаў можна пабачыць тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі